Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак

Гэта старая версія дакумента!


Максім Багдановіч — Плакала лета, зямлю пакідаючы...

Плакала лета, зямлю пакідаючы;
Ціха ліліся слязінкі на поле.
Але прыгожаю восенню яснаю
Там, дзе упалі яны, вырасталі
Кветкі асеннія, кветкі, ўспаённыя
Тугаю, горам, слязінкамі лета.
Кветкі асеннія, родныя, бледныя!
Выраслі вы, каб ураз жа і згінуць.
Можа, таму-то душа надарваная
Гэтак любоўна вянок з вас сплятае.

Падобныя старонкі

  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета
  • шчаслівая-ўсмешка-лета
  • якуб-колас/якуб-колас-лета
  • летам-у-бары
  • якуб-колас/якуб-колас-летам
творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki