~~META: title = Максім Багдановіч — Плакала лета, зямлю пакідаючы... &keywords = кветкі, асеннія, лета &abstract = Чытаць верш Максіма Багдановіча "Плакала лета, зямлю пакідаючы..." &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Плакала лета, зямлю пакідаючы... ====== Плакала лета, зямлю пакідаючы;\\ Ціха ліліся слязінкі на поле.\\ Але прыгожаю восенню яснаю\\ Там, дзе упалі яны, вырасталі\\ Кветкі асеннія, кветкі, ўспаённыя\\ Тугаю, горам, слязінкамі лета.\\ Кветкі асеннія, родныя, бледныя!\\ Выраслі вы, каб ураз жа і згінуць.\\ Можа, таму-то душа надарваная\\ Гэтак любоўна вянок з вас сплятае. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета]] * [[ibdc.ped>шчаслівая-ўсмешка-лета]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-лета]] * [[ibdc.ped>летам-у-бары]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-летам]]