Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-песняру

Гэта старая версія дакумента!


Максім Багдановіч — Песняру

Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей
Сэрцы цвёрдые быццам з камення.
Разаб'ецца аб іх слабы верш заўсягды,
Не збудзіўшы святога сумлення.

Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба с цярпеннем.
Як ударыш ты ім, — ён як звон зазвініць,
Брызнуць іскры з халодных каменняў.


1. Максім Багдановіч працягвае дыялог, пачаты ў вершы «С. Палуяну». Як зрабіць зразумелай чытачу творчасць мастака-творцы? Паэт тлумачыць, што «ў грудзях у людзей сэрцы цвёрдыя, быццам з камення». Каб абудзіць у іх святое сумленне, трэба – «з сталі каваць, гартаваць гібкі верш». Гэта тэма – тэма паэта і паэзіі.
2. Вобраз сэрца-каменя выклікае асацыяцыі халоднага, грубага, нежывога чалавека, які адштурхоўвае людскія клопаты, боль, перажыванні.

Падобныя старонкі

  • максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-маёвая-песня
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-вадзянік
  • максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-страцім-лебедзь
творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-песняру.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki