~~META: title = Максім Багдановіч — Перад паводкай &keywords = адлігі, змые, луга, размоклы, снег, крыгі &abstract = Чытаць верш Максіма Багдановіча "Перад паводкай" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Перад паводкай ====== Праясняецца пагода,\\ Бо вярнулася вясна.\\ Ўсё чакаеш, што прырода\\ Ўстрапянецца ада сна.\\ \\ I пад птушы крык і гоман,\\ Даўшы хвалям вольны ход,\\ Прыпадыме бацька Нёман\\ На хрыбце магутным лёд.\\ \\ Зазвіняць жалобна крыгі,\\ I бурлівая вада\\ Снег, размоклы ў час адлігі,\\ Змые з луга без сляда.\\ \\ Дык разлійся жа раздольна\\ Ў чыстым полі і гаю\\ I красой паводкі вольнай\\ Душу выпрастай маю! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-вадзянік]] * [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча]] * [[ibdc.ped>вясновая-паводка]] * [[творы/максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча]] * [[ibdc.ped>веснавая-паводка]]