Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-ноч

Гэта старая версія дакумента!


Максім Багдановіч — Ноч

Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы…
Ноч цемнатою навокала ўсё пакрывала,
Ясныя зоркі блішчалі, і месяц ўжо выплыў,
Неба, і лес, і палі серабром аблівая.
Ўсё ўжо уснула, і толькі бярозы шапталісь,
Толькі асіны шумелі, і толькі калоссі,
Ў полі шырокім качаясь, зямлю цалавалі.
Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы.

1908

Падобныя старонкі

  • максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча
  • начное-жыццё
  • веснавая-ноч
  • янка-купала/янка-купала-зімовая-ноч
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-сон-у-лесе
творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-ноч.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki