~~META: title = Максім Багдановіч — Ноч &keywords = ціха, небе, сэрцы &abstract = Чытаць верш Максіма Багдановіча "Ноч" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Ноч ====== Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы...\\ Ноч цемнатою навокала ўсё пакрывала,\\ Ясныя зоркі блішчалі, і месяц ўжо выплыў,\\ Неба, і лес, і палі серабром аблівая.\\ Ўсё ўжо уснула, і толькі бярозы шапталісь,\\ Толькі асіны шумелі, і толькі калоссі,\\ Ў полі шырокім качаясь, зямлю цалавалі.\\ Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы.\\ \\ 1908 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча]] * [[ibdc.ped>начное-жыццё]] * [[ibdc.ped>веснавая-ноч]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-зімовая-ноч]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-сон-у-лесе]]