~~META: title = Максім Багдановіч — Мяжы &keywords = Багдановіч, Мяжы &abstract = Чытаць верш Максіма Багдановіча "Мяжы" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Мяжы ====== Кінь вокам на увесь абшар зямлі:\\ Вось хату шчыльна абышлі\\ Парканы з гострымі цвікамі,\\ Пасыпаныя бітым шклом,\\ Глядзі — ў прасторах за сялом\\ Мяжамі\\ Падзелены на нівах каласы,\\ Ідуць канаўкі праз лясы,\\ I стопудовыя гранічныя каменні\\ Сярод лугоў бяскрайніх заляглі.\\ Шнуры штыкоў па ўсёй зямлі\\ Гараць, як дзікае хаценне,\\ На гасударстваў рубяжы.\\ Глядзі: паўсюль мяжы.\\ \\ Нязмерны вольныя прасторы\\ Святой зямлі, — а чалавек\\ Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век.\\ Хаваўся ў іх, як ліс у норы,\\ I жыў пужліва сам — адзін,\\ Дрыжачы, як лісцё асін,\\ Зласлівы, бессардэчны, хцівы,\\ Такі здрадлівы,\\ Для ўсіх чужы, зусім чужы.\\ Вакол яго — платы, мяжы.\\ Пабач, што робіцца за гэтымі платамі!\\ У надмернай працы гіне тут\\ Галодны і абдзёрты люд,\\ Каторы моцнымі рукамі\\ Стварыў усе багацтвы на зямлі:\\ Правёў ён скібы на раллі,\\ Ён рэйкі пралажыў чыгунак,\\ Заводаў коміны падняў у выш нябёс,\\ A сам даўно сляпы ад слёз\\ I ўжо забыўся аб ратунак.\\ Глядзі: па ўсёй зямлі святой\\ Шырокай хваляй залатой\\ Без краю блішча збожжа мора,\\ Цвітуць лугі, шумяць лясы...\\ Так многа ёсць паўсюль багацтва і красы,\\ A людзі нішчацца у голадзе, у зморы\\ Ад беднаты, ад цемнаты,\\ Бо скрозь — мяжы, бо скрозь — платы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-маёвая-песня]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-вадзянік]] * [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-страцім-лебедзь]]