~~META: title = Максім Багдановіч — Маладыя гады… &keywords = Багдановіч, маладыя, гады &abstract = Чытаць верш Максіма Багдановіча "Маладыя гады…" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Маладыя гады… ====== Маладыя гады,\\ Маладыя жаданні!\\ Ні жуды, ні нуды,\\ Толькі шчасце кахання!\\ \\ Помніш толькі красу,\\ Мілы тварык дзявочы,\\ Залатую касу,\\ Сіняватыя вочы!\\ \\ Цёмны сад-вінаград,\\ Цвет бяленькі вішнёвы, —\\ І агністы пагляд,\\ І гарачыя словы!\\ \\ Будзь жа, век малады,\\ Поўны светлымі днямі!\\ Пралятайце, гады,\\ Залатымі агнямі! У вершы «Маладыя гады...» [[постаці/максім-багдановіч|Максім Багдановіч]] апаэтызаваў і ўславіў маладосць – самую прыгожую, самую радасную пару чалавечага жыцця, час светлых надзей і жаданняў. Рамантычны вобраз маладосці, незабыўных дзён чалавечай вясны, юнацкіх мар і парыванняў да высокага, прыгожага, ідэальнага з’яўляецца ідэйна-эмацыянальным асяродкам верша. Лірычнае перажыванне перадаецца як успамін аб красе перажытага. Юнацтва беззваротна прайшло, але ў душы [[слоўнік/вобраз-лірычнага-героя|лірычнага героя]] назаўсёды засталося самае дарагое, самае запаветнае, што ніколі не забываецца, – памяць аб шчасці кахання, аб першых сустрэчах, аб сіле і прыгажосці чалавечага пачуцця.\\ Галоўная паэтычная думка верша – сцвярджэнне шчасця чалавека быць вечна маладым, любіць і захапляцца красой гэтага чароўнага пачуцця – выказана ў апошняй, заключнай страфе, якая гучыць як гімн маладосці. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-дзе-пройдзе-маладосць]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-вадзянік]] * [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-страцім-лебедзь]] * [[творы/максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча]]