~~META: title = Максім Багдановіч — Краю мой родны! Як выкляты Богам... &keywords = гора, край, родны, сэрца, брацця &abstract = Верш Максіма Багдановіча "Краю мой родны! Як выкляты Богам... " &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Краю мой родны! Як выкляты Богам... ====== Краю мой родны! Як выкляты Богам –\\ Столькі ты зносіш нядолі.\\ Хмары, балоты... Над збожжам убогім\\ Вецер гуляе на волі.\\ \\ Поруч раскідалісь родныя вёскі.\\ Жалем сцікаюцца грудзі! –\\ Бедные хаткі, таполі, бярозкі,\\ Ўсюды панурыя людзі...\\ \\ Шмат што зрабілі іх чорныя рукі,\\ Вынеслі моцныя спіны;\\ Шмат іх прымусілі выцерпець мукі\\ Пушчы, разлогі, нізіны.\\ \\ Кінь толькі вокам да гэтага люду –\\ Сціснецца сэрца ад болю:\\ Столькі пабачыш ты гора усюды,\\ Столькі нуды без патолі.\\ \\ Песня пяе, як удовіна сына,\\ Янку, каханне згубіло;\\ Там, дзе панура схілілась каліна,\\ Беднага хлопца магіла.\\ \\ Ў гутарках-казках аб шчасці, аб згодзе\\ Сэрца навін не пачуе.\\ Сціснула гора дыханне ў народзе,\\ Гора усюды пануе.\\ \\ Хваляй шырокай разлілась, як мора,\\ Родны наш край затапіла...\\ Брацця! Ці зможам грамадскае гора?!\\ Брацця! Ці хваце нам сілы?! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-я-спяваю-ты-спявай]] * [[ibdc.ped>святло-радзімы]] * [[ibdc.ped>свой-край]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня]] * [[ibdc.ped>мой-край]]