творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-кніга
Гэта старая версія дакумента!
Максім Багдановіч — Кніга
Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожай,
Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў,
Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай
І воску з ладанам прыемны пах пачуў.
Вось псальма слічная. «Як той алень шукае
Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я».
Як вее свежасцю яе краса жывая!
Як радасна далей спяшыць душа мая!
І бачу я ў канцы няхітрую прыпіску,
Што «кнігу гэтую раб Божы, дзяк Гапон,
Дзеля душы спісаў у месце Ваўкавыску
У рок сем тысяч сто васьмы з пачатку дзён».
1912
Падобныя старонкі
- іван-шамякін/іван-шамякін-кнігі
- мініяцюрная-кніга
- кніга-на-беларусі
- кнігі-дапамагаюць-падарожнічаць
- па-матывах-твора
творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-кніга.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1