~~META: title = Максім Багдановіч — Кніга &keywords = псалтыр &abstract = Верш Максіма Багдановіча "Кніга" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Кніга ====== Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожай,\\ Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў,\\ Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай\\ І воску з ладанам прыемны пах пачуў.\\ \\ Вось псальма слічная. «Як той алень шукае\\ Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я».\\ Як вее свежасцю яе краса жывая!\\ Як радасна далей спяшыць душа мая!\\ \\ І бачу я ў канцы няхітрую прыпіску,\\ Што «кнігу гэтую раб Божы, дзяк Гапон,\\ Дзеля душы спісаў у месце Ваўкавыску\\ У рок сем тысяч сто васьмы з пачатку дзён».\\ \\ 1912 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-кнігі]] * [[ibdc.ped>мініяцюрная-кніга]] * [[ibdc.ped>кніга-на-беларусі]] * [[ibdc.ped>кнігі-дапамагаюць-падарожнічаць]] * [[ibdc.ped>па-матывах-твора]]