творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-зімой
Гэта старая версія дакумента!
Максім Багдановіч — Зімой
Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
I волен лёгкіх санак бег.
Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць,
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.
Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
I рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.
Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець.
Падобныя старонкі
- цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар
- ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках
- кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма
- зімой-у-лесе
- кастусь-жук/кастусь-жук-снежань
творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-зімой.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1