~~META: title = Максім Багдановіч — Зімой &keywords = Багдановіч, зімой &abstract = Чытаць верш Максіма Багдановіча "Зімой" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Зімой ====== Здароў, марозны, звонкі вечар!\\ Здароў, скрыпучы, мяккі снег!\\ Мяцель не вее, сціхнуў вецер,\\ I волен лёгкіх санак бег.\\ \\ Як мары, белыя бярозы\\ Пад сінявой начной стаяць,\\ У небе зоркі ад марозу\\ Пахаладзеўшыя дрыжаць.\\ \\ Вільготны месяц стуль на поле\\ Празрысты, светлы стоўп спусціў\\ I рызай срэбнаю раздолле\\ Снягоў сінеючых пакрыў.\\ \\ Ўзрывайце ж іх санямі, коні!\\ Звіні, вясёлых бомаў медзь!\\ Вакол лятуць бары і гоні,\\ Ў грудзях пачала кроў кіпець. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма]] * [[ibdc.ped>зімой-у-лесе]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-снежань]]