~~META: title = Максім Багдановіч — Змяіны цар &keywords = цёмным, залаты &abstract = Чытаць верш Максіма Багдановіча "Змяіны цар" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Змяіны цар ====== У цёмным небе – хараводы\\ Сіняватых зорак,\\ Ў цёмным небе свеціць месяц\\ Залатым сярпом...\\ Мы выходзім з цесных, душных\\ Падзямельных норак,\\ На зімовы цёплы вырай\\ Цягнемся-паўзём.\\ \\ Ў полі, ў лесе нам усюды\\ Праляглі дарожкі!\\ Й стужкай рушымся між пушчы,\\ На сам перад – я.\\ Зіхацяць маёй кароны\\ Залатыя рожкі,\\ Цёмным блескам адлівае\\ Ўся луска мая.\\ \\ Нам не трэба ні ад чога\\ Ноччу абароны:\\ Ўбачыць знахар – пуць усцеле\\ Белым палатном;\\ Залаты ражок яму\\ Я ўраню з кароны,\\ I па белай палатніне\\ Далыш мы папаўзём. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-вадзянік]] * [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча]] * [[творы/максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-маёвая-песня]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-страцім-лебедзь]]