~~META: title = Максім Багдановіч — Жывеш не вечна, чалавек... &keywords = Багдановіч, жывеш, вечна, чалавек &abstract = Чытаць верш "Жывеш не вечна, чалавек..." Максіма Багдановіча &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Жывеш не вечна, чалавек... ====== ...passe sans laisser meme\\ Son ombre sur le mur.\\ V. Hugo*\\ \\ *...праходзіць, не пакідаючы нават\\ Свайго ценю на сьцяне.\\ В. Гюго (фр.) Жывеш не вечна, чалавек, –\\ Перажыві ж у момант век!\\ \\ Каб хвалявалася жыццё,\\ Каб больш разгону ў ім было,\\ Каб цераз край душы чуццё\\ Не раз, не два пайшло!\\ \\ Жыві і цэльнасці шукай,\\ Аб шыраце духоўнай дбай.\\ \\ І ў напружэнні паўнаты\\ Свайго шырокага жыцця\\ Без болю, ціха зойдзеш ты\\ Ў краіну забыцця. Класічным узорам філасофскай лірыкі [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максіма Багдановіча]] з'яўляецца верш «Жывеш не вечна, чалавек...». Гэта роздум аб высокім прызначэнні чалавека, аб паўнаце, каштоўнасці кожнага мігу яго жыцця. [[слоўнік/эпіграф|Эпіграфам]] да яго ўзяты словы В. Гюго «...праходзіць, не пакідаючы нават свайго ценю на сцяне». Пражыць так, бязмэтна, бездухоўна, не пакінуўшы памяці аб сабе, – значыць знікнуць бясследна. Чалавечае жыццё – неацэнны дар прыроды, але яно незваротнае, кароткае ў параўнанні з вечнасцю, і таму кожнае яго імгненне трэба ўвекавечыць, напоўніць вялікай духоўнай мэтай і пражыць ярка, хвалююча.\\ Сэнс індывідуальнага чалавечага жыцця Максім Багдановіч бачыць у высокай духоўнасці асобы, у развіцці яе творчых сіл, магчымасці ўдасканалення, у авалоданні багаццямі чалавечай культуры. Гэта яго мара аб цэласным, духоўна багатым чалавеку блізкая і дарагая нам, людзям сучаснага грамадства. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-чалавек]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе]] * [[ibdc.ped>рэкі-і-людзі]] * [[ibdc.ped>чалавек-і-прырода]]