~~META: title = Максім Багдановіч — Вы, панове, пазіраеце далёка &keywords = сонца, панове, народ &abstract = Кароткі аналіз верша Максіма Багдановіча "Вы, панове, пазіраеце далёка" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Вы, панове, пазіраеце далёка ====== Вы панове, пазіраеце далёка\\ Ў блеску сонца з велізарных плеч народных,\\ Але святло крые шмат чаго ад вока —\\ Днём не бачыце Вы зорак пуцяводных.\\ \\ Загляніце жа, будзь ласка, Вы у студню:\\ Ўжо даўно яна счарнела і згнівае,\\ Але дно яе і ў ночы і ў палудню\\ У вадзе люстранай зоры адбівае.\\ \\ К тым, каго жыццё заціснула глыбока\\ Ўніз, у норы падзямельныя пад Вамі,\\ Вы, панове, хоць і бачыце далёка,\\ Загляніце ў душы - студні са слязамі. \\ 1. Паэт палемізуе з панамі, прыгнятальнікамі народа. Святло (сонца) супрацьпастаўляюцца з ценем. Паэт звяртае ўвагу тых, з кім палемізуе, а таксама чытачоў на тое, што днём, пры бляску сонца, немагчыма ўбачыць пуцяводныя зоркі. Іх можна ўбачыць днём толькі са студні, з той далечыні і цемры, у якой здавалася б гэта немагчымым.\\ Людскія душы таксама немагчыма зразумець на далячыні, немагчыма ўбачыць слёз.\\ Аўтар выкарыстоўвае разгорнутую метафару-параўнанне людскіх душ са студнямі. Душы тых, каго жыццё заціснула глыбока ўніз, «у норы падзямельныя», падобныя на студні са слязамі. Таму іх не разумеюць павярхоўныя нікчэмныя людзі.\\ 2. [[слоўнік/перыфраза|Перыфраз]] – адзін з тропаў, у якім назва з'яў або прадметаў падаецца праз апісанне іх асобных вызначальных прымет.\\ Паэт выкарыстаў перыфраз: душы – студні са слязамі (параўнайце: вочы – люстэрка душы). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-страцім-лебедзь]] * [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча]] * [[творы/максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-вадзянік]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-маёвая-песня]]