~~META: title = Максім Багдановіч — Возера &keywords = лясун, жыццё &abstract = Чытаць верш Максіма Багдановіча "Возера" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Возера ====== Стаяў калісь тут бор стары,\\ І жыў лясун у тым бары.\\ Зрубалі бор – лясун загінуў.\\ Во след яго ад той пары:\\ Сваё люстэрка ён пакінуў.\\ \\ Як у нязнаны свет акно,\\ Ляжыць, халоднае, яно,\\ Жыццё сабою адбівае\\ І ўсё, што згінула даўно,\\ У цёмнай глыбіні хавае. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>свіцязь]] * [[ibdc.ped>навальніца-на-возеры]] * [[ibdc.ped>самае-глыбокае-возера]] * [[ibdc.ped>на-беразе-нарачы]] * [[ibdc.ped>лясное-возера]]