~~META: title = Максім Багдановіч — Вечар на захадзе ў попеле тушыць... &keywords = вечар, зорак &abstract = Чытаць верш Максіма Багдановіча "Вечар на захадзе ў попеле тушыць..." &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Вечар на захадзе ў попеле тушыць... ====== Вечар на захадзе ў попеле тушыць\\ Кучу чырвоных кавалкаў вугля;\\ Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,\\ Не скалыхнуцца ні траўкай паля;\\ Цёмныя цені даўжэй у лагчыне,\\ Птушкі прыстаўшай марудней палёт;\\ Сумна плыве маладзік бледна-сіні\\ Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд;\\ Іскрацца зорак сняжынкі маркотна,\\ Збожжа пакрылася шызай расой...\\ Кіньма жа думкі аб долі гаротнай,\\ Хоць бы на момант спачынем душой! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аляксей-дудараў/аляксей-дудараў-вечар-603]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-у-зімовы-вечар]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ціхі-вечар]] * [[творы/аляксей-дудараў/аляксей-дудараў-вечар]]