творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-варона-і-чыж
Гэта старая версія дакумента!
Максім Багдановіч — Варона і чыж
Прыгода гэтая не так даўно была.
К Чыжу (а сілы ён, як ведама, не мае)
Варона падступае:
– Скажы, ці я падобна да Арла?
Тут бачыць Чыж – з Варонаю не жарты,
А ўласны хахалок чаго-небудзь ды варты.
– Зусім Арол, – адказвае Чыж
Вароне клятай з клёна.
– Ну то ж бо то! Глядзі ж! –
З ласкаваю гразьбою пракаркала Варона
І паляцела стуль далей.
Ўсё тое бачачы, здзівіўся Верабей:
– Браток! Ці ж ты вачэй не маеш?..
Чыж, засаромеўшыся, так пачаў казаць:
– Я гэтым не зрабіў благога.
Дай бог Арла Варонай не называць;
Варону жа Арлом – нічога.
Падобныя старонкі
- янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць
- янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-
- янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-
- янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл
- птушкі-шчасця
творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-варона-і-чыж.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1