~~META: title = Максім Багдановіч — Варона і чыж &keywords = варона, чыж, арол &abstract = Чытаць байку Максіма Багдановіча "Варона і чыж" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Варона і чыж ====== Прыгода гэтая не так даўно была.\\ К Чыжу (а сілы ён, як ведама, не мае)\\ Варона падступае:\\ – Скажы, ці я падобна да Арла?\\ Тут бачыць Чыж – з Варонаю не жарты,\\ А ўласны хахалок чаго-небудзь ды варты.\\ – Зусім Арол, – адказвае Чыж\\ Вароне клятай з клёна.\\ – Ну то ж бо то! Глядзі ж! –\\ З ласкаваю гразьбою пракаркала Варона\\ І паляцела стуль далей.\\ Ўсё тое бачачы, здзівіўся Верабей:\\ – Браток! Ці ж ты вачэй не маеш?..\\ Чыж, засаромеўшыся, так пачаў казаць:\\ – Я гэтым не зрабіў благога.\\ Дай бог Арла Варонай не называць;\\ Варону жа Арлом – нічога. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]]