~~META: title = Максім Багдановіч — Вадзянік &keywords = лаза, ціха, хвалі, бягуць, зялёная, згорблены, сьпіць, залёг, асока, цінай, ракі, спіць &abstract = Чытаць верш "Вадзянік" Максіма Багдановіча &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Вадзянік ====== Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай\\ І гадамі грэюся – сплю на дне рэкі.\\ Твар травой аблутана, бытцам павуцінай,\\ Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі.\\ \\ Над вадой ля берага ціха сьпіць асока,\\ Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,\\ Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, –\\ І усё навокала сном адвечным сьпіць. **Адказы на пытанні:** 1. Аўтар паказвае Вадзяніка такім, як ён уяўляўся старажытным беларусам: \\ Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай\\ І гадамі грэюся – сплю на дне ракі.\\ Твар травой аблытаны, быццам павуцінай,\\ Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі. \\ 2. Мясціны, дзе жыве гаспадар ракі, таксама быццам бы жывыя: \\ Над вадой ля берага ціха спіць асока,\\ Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,\\ Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка… \\ 3. Асака, лаза і хвалі быццам ажываюць у вершы. Аўтар выкарыстоўвае для гэтага метафару: асака спіць, лаза жаліцца, хвалі бягуць.\\ \\ 4. Верагодна Максім Багдановіч захапляўся беларускай культурай, вывучаў міфалагічныя паданні і апісанні паганскіх багоў. Гэта і паўплывала на яго творчасць, уяўленне. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-страцім-лебедзь]] * [[творы/максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча]] * [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-зімой]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-маёвая-песня]]