~~META: title = Драматычныя творы Лесі Украінкі &keywords = Леся, Украінка, драма &abstract = Кароткі агляд драматычных твораў Лесі Украінкі. Лясная песня &iftrue = nan ~~ ====== Драматычныя творы Лесі Украінкі ====== Найвялікшым мастацкім адкрыццём украінскай літаратуры з’яўляецца драматургія [[творы/леся-украінка/леся-украінка|Лесі Украінкі]]. У драматычных творах шырока раскрыліся філасофскія, агульначалавечыя, гуманістычныя абсягі яе творчасці, узрасло яе сусветнае значэнне. На працягу апошніх дванаццаці гадоў свайго жыцця яна стварыла выдатныя ўзоры драматычнай паэмы і сацыяльна-філасофскай драмы. «Апантаная», «Асенняя казка», «У катакомбах», «Касандра», «У пушчы», «Баярыня», «Адвакат Марціян», «Лясная песня», «Каменны гаспадар», «Оргія» – усе гэтыя творы ўпрыгожылі і ўзбагацілі традыцыі ўкраінскай літаратуры. Вялікім мастацкім шэдэўрам, вяршыняй драматычнай творчасці Лесі Украінкі з’явілася напісаная ў 1911 г. драма-феерыя «Лясная песня». Яна ўвасобіла духоўнае багацце народа, паэзію роднай прыроды, перамогу дабра і красы над злом, карыслівымі, эгаістычнымі памкненнямі. Паводле слоў Максіма Рыльскага, «Лясная песня» – «гэта алмазны вянок Лесі Украінкі... Узнёслы гімн цэльнаму чалавеку, чыстаму каханню... Уся я на авеяна чарамі народнай паэзіі». «Я не ведаю лепшага ў гэтым жанры, – пісаў [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзімір Караткевіч]]. – Бо гэта не п’еса, не драма, не феерыя нават, а вялікая паэма жыцця гэтай лясной і вадзяной зямлі». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/леся-украінка/лірыка-лесі-украінкі]] * [[творы/леся-украінка/жыццё-і-творчасць-лесі-украінкі]] * [[творы/леся-украінка/леся-украінка]]