~~META: title = Леанід Дранько-Майсюк — Ёсць нешта польскае ў табе – таемнасць тая... &keywords = ведаю, жадаю &abstract = Чытаць санет Леаніда Дранько-Майсюка "Ёсць нешта польскае ў табе – таемнасць тая..." &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Дранько-Майсюк — Ёсць нешта польскае ў табе – таемнасць тая... ====== Ёсць нешта польскае ў табе – таемнасць тая,\\ Не падуладная Міцкевічу самому.\\ Я разгадаць яе не дам нікому,\\ Аднак і сам ніяк не разгадаю.\\ \\ I не спрабую нават, не жадаю\\ I ведаю – да смерці маладому\\ Як добра быць, калі вартуюць стому\\ Падсвечнік бронзавы і свечка залатая...\\ \\ Таемнасць, маладосць – бальзам адзіны,\\ Адзіны для мужчыны і жанчыны,\\ Які дапамагае не старэць.\\ \\ Але мацней жаданне – піць і плакаць,\\ Крыштальны туфлік твой мяняць на лапаць\\ I ні сяброў ні ворагаў не мець.\\ \\ 5 студзеня 1995 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[слоўнік/санет]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]]