~~META: title = Леанід Дранько-Майсюк — Я чуў салоўку зблізку... &keywords = гула, рака &abstract = Чытаць верш Леаніда Дранько-Майсюка "Я чуў салоўку зблізку..." &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Дранько-Майсюк — Я чуў салоўку зблізку... ====== Я чуў салоўку зблізку,\\ Я дзякаваў вясне,\\ Што прылятала пліска\\ На ганак да мяне,\\ \\ Што гром услед ёй дыхаў,\\ Рака, як бор, гула\\ I ў кветку майго слыху\\ Залётвала пчала. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-мне-шчасце-дадзена]] * [[творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-ёсць-нешта-польска]] * [[творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-прыгажосць]] * [[творы/леанід-дранько-майсюк/творчасць-леаніда-дранько-майсюка]] * [[творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-тут-у-палескай-глы]]