~~META: title = Леанід Дранько-Майсюк — Цягне мяне сюды... &keywords = скруціць, вязы &abstract = Чытаць верш Леаніда Дранько-Майсюка "Цягне мяне сюды..." &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Дранько-Майсюк — Цягне мяне сюды... ====== Цягне мяне сюды –\\ Да самай цёмнай вады,\\ Да берага найкрутога,\\ Дзе скруціць вязы* дарога.\\ \\ Трактар сірочы гудзе,\\ Ахутаны мрокам воркі,\\ А на знаёмай вадзе\\ Кубло незнаёмай зоркі.\\ \\ Далёка світанак ракі\\ I сонечныя краявіды.\\ Вернуцца князі Давыды\\ I спаляць свае гарадкі. \\ * Скруціць вязы (давыд-гарадоцкае) – зламаць галаву. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-прыгажосць]] * [[творы/леанід-дранько-майсюк/творчасць-леаніда-дранько-майсюка]] * [[творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-тут-у-палескай-глы]] * [[творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-ёсць-нешта-польска]] * [[творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-мне-шчасце-дадзена]]