~~META: title = Леанід Дранько-Майсюк — Прыгажосць &keywords = прыгажосць &abstract = Чытаць верш Леаніда Дранько-Майсюка "Прыгажосць" &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Дранько-Майсюк — Прыгажосць ====== Табе пярэчу, прыгажосць.\\ Наканавана мне пярэчыць\\ І з галавы да ног наскрозь\\ Працятым быць нязгодай вечнай.\\ \\ Цябе прыняць такой, яе ёсць,\\ Адной табе ў жыцці маліцца\\ Не маю сілы, прыгажосць,\\ Не здатны я табе скарыцца.\\ \\ Я – тут, а ты, вядома, скрозь,\\ Я шмат не разумею рэчаў,\\ Але я ўцяміў, прыгажосць,\\ Адно – штодзень табе пярэчыць.\\ \\ Не адмаўляць цябе, крый бог,\\ Не абмінаць цябе ніколі,\\ Не абражаць, як хтосьці б мог, -\\ Пярэчыць толькі, і не болей.\\ \\ О так – ты выратуеш свет,\\ Ты мову нашую ўратуеш,\\ І не адзін яшчэ паэт\\ У рыцарах тваіх звякуе.\\ \\ Усюдыісную тваю\\ Уславіць велічнасць ад сэрца,\\ А мне праз глухату сваю\\ Ізноў пярэчыць давядзецца.\\ \\ Прабач, я дрэнны служка твой,\\ А лепшым стаць не выпадала –\\ З маёй пачварнаю душой,\\ З маёй душой недасканалай. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-красаванне]] * [[творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-мне-шчасце-дадзена]] * [[ibdc.ped>прыгажосць-роднай-зямлі]] * [[творы/леанід-дранько-майсюк/творчасць-леаніда-дранько-майсюка]] * [[ibdc.ped>жамчужына-беларускага-паазер-я]]