Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:леанід-дранько-майсюк:леанід-дранько-майсюк-мне-шчасце-дадзена

Гэта старая версія дакумента!


Леанід Дранько-Майсюк — Мне шчасце дадзена магчымае...

Мне шчасце дадзена магчымае
I з ім такое адкрыццё, –
Што толькі з гэтаю жанчынаю
Спазнаю поўнае жыццё;

Што толькі з ёю мне адкрыюцца
Глыбіні, цёмныя дасюль,
I думкі чысцінёю ўмыюцца,
I стане светла адусюль…

I толькі гэтак жыць мне хочацца, –
З вясёлым страхам цераз край!
Няхай душа мая заходзіцца
I задыхаецца няхай;

Няхай пачуцці вінаватыя,
Сваёй збаяўшыся віны,
Папросяць радасці эладнае
У вечна юнай даўніны…

У даўніны – не крык анафемны,
А суцяшэнне для мяне:
«Няма ні грэшных і ні праведных,
А ёсць каханыя і не…

I што ж тут кепскага здараецца,
Калі пад знакам адкрыцця,
Жанчына любая з'яўляецца
З чужога нейчага жыцця?!»

9 лістапада 1991

Падобныя старонкі

  • леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-тут-у-палескай-глы
  • леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-ёсць-нешта-польска
  • леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-прыгажосць
  • леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-цягне-мяне-сюды
  • леанід-дранько-майсюк/творчасць-леаніда-дранько-майсюка
творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-мне-шчасце-дадзена.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki