~~META: title = Леанід Дранько-Майсюк — Мне шчасце дадзена магчымае... &keywords = шчасце, жанчына &abstract = Чытаць верш Леаніда Дранько-Майсюка "Мне шчасце дадзена магчымае..." &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Дранько-Майсюк — Мне шчасце дадзена магчымае... ====== Мне шчасце дадзена магчымае\\ I з ім такое адкрыццё, –\\ Што толькі з гэтаю жанчынаю\\ Спазнаю поўнае жыццё;\\ \\ Што толькі з ёю мне адкрыюцца\\ Глыбіні, цёмныя дасюль,\\ I думкі чысцінёю ўмыюцца,\\ I стане светла адусюль...\\ \\ I толькі гэтак жыць мне хочацца, –\\ З вясёлым страхам цераз край!\\ Няхай душа мая заходзіцца\\ I задыхаецца няхай;\\ \\ Няхай пачуцці вінаватыя,\\ Сваёй збаяўшыся віны,\\ Папросяць радасці эладнае\\ У вечна юнай даўніны...\\ \\ У даўніны – не крык анафемны,\\ А суцяшэнне для мяне:\\ «Няма ні грэшных і ні праведных,\\ А ёсць каханыя і не...\\ \\ I што ж тут кепскага здараецца,\\ Калі пад знакам адкрыцця,\\ Жанчына любая з'яўляецца\\ З чужога нейчага жыцця?!»\\ \\ 9 лістапада 1991 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-тут-у-палескай-глы]] * [[творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-ёсць-нешта-польска]] * [[творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-прыгажосць]] * [[творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-цягне-мяне-сюды]] * [[творы/леанід-дранько-майсюк/творчасць-леаніда-дранько-майсюка]]