~~META: title = Леанід Дайнека — Ёсць першабытна-дзікая краса... &keywords = апошні, пушчы, заблудзіўся, дажывае, панылы, жаўтлявы, веткі &abstract = Чытаць верш Леаніда Дайнекі "Ёсць першабытна-дзікая краса..." &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Дайнека — Ёсць першабытна-дзікая краса... ====== Ёсць першабытна-дзікая краса\\ У ціхай свежасці кутка ляснога,\\ Дзе ні згрызот, ні звяг, ні вока злога,\\ Дзе кожная расінка, як сляза.\\ \\ Танцуе ў змроку сонечны прамень.\\ Ён за далёкай хмарай нарадзіўся,\\ Ён у бязмежнай пушчы заблудзіўся\\ І дажывае свой апошні дзень.\\ \\ Ён прамільгне вавёркай па сасне,\\ Асвеціць мох панылы і жаўтлявы,\\ Разбудзіць птушку, скоціцца на травы,\\ На вуснах кветкі вечным сном засне. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>зімовы-начлег]] * [[ibdc.ped>чалавек-і-прырода]] * [[ibdc.ped>крыштальны-звон-бяроз]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[ibdc.ped>беражыце-прыроду]]