~~META: title = Леанід Дайнека — Што прыносіць Новы год? &keywords = новы, новыя &abstract = Чытаць верш Леаніда Дайнекі "Што прыносіць Новы год?" &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Дайнека — Што прыносіць Новы год? ====== Што прыносіць Новы год?\\ Новы снег і новы лёд.\\ Новы ў полі лыжны след.\\ Новы ў новы цырк білет.\\ Новыя канькі, свісткі.\\ Новыя канікулы.\\ Новы дождж. I новы гром\\ Пераезд у новы дом.\\ Новы смачны апельсін.\\ Не злічыць усіх навін!\\ Дык па-новаму жывіце,\\ Толькі ўважліва сачыце,\\ Каб у торбе Дзед Мароз\\ Новых двоек не прынёс. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-першы-снег]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]] * [[ibdc.ped>першы-снег-3700]] * [[ibdc.ped>першы-снег]]