~~META: title = Леанід Дайнека — У вясновым лесе &keywords = лес, вясновы &abstract = Чытаць верш "У вясновым лесе" Леаніда Дайнекі &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Дайнека — У вясновым лесе ====== Пойдзем, дзеці, у лес вясновы,\\ нібы ў дом вясёлы, новы.\\ Толькі тым, хто ў казку верыць,\\ лес свае адчыніць дзверы.\\ \\ Там пад дубам зайчаняткі\\ дружна робяць фіззарадку,\\ там ваўкі яшчэ ад рання\\ сена косяць на сняданне.\\ \\ Там з імпэтам і запалам\\ лось іграе на цымбалах,\\ там мядзведзь каля балота\\ рамантуе буслу боты.\\ \\ Песні там і смех усюды.\\ Але ведайце, што цуды\\ толькі тым вясна пакажа,\\ хто не скрыўдзіць і мурашкі,\\ хто з прыродаю сябруе,\\ птушак і звяроў шануе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>чалавек-і-прырода]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[ibdc.ped>зімовы-начлег]] * [[ibdc.ped>крыштальны-звон-бяроз]] * [[ibdc.ped>беражыце-прыроду]]