~~META: title = Леанід Дайнека — Радзіме &keywords = Радзіма &abstract = Чытаць верш "Радзіме" Леаніда Дайнекі &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Дайнека — Радзіме ====== Ты пачыналася ў лясах,\\ Дрымучых, неабдымных.\\ Ты пачыналася ў слязах\\ I ў песнях салаўіных.\\ Ішла пастушкай па раллі,\\ Была жняёй у полі,\\ I ў час пакут цябе вялі\\ У полымя сляпое.\\ Радзіма, дай з табой пабыць,\\ Бо я ішоў здалёку.\\ Радзіма, дай усмак папіць\\ Бярозавага соку.\\ Спляліся ў вянок адзін\\ I колеры і гукі.\\ Стаю, маўчу, бяру з галін\\ Лісточак – сонца ў рукі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]]