Ёсць на зямлі вялізны дом,
Пакрыты сінім дахам.
Жывуць там сонца, дождж і гром,
Вавёрка з вольным птахам.
Жывуць там лес і луг густы,
Мурашкі з матылькамі.
Жывеш у доме светлым ты
З бацькамі і сябрамі.
Той дом з усіх бакоў відзён
На сушы і на водах.
Запомні, што завецца ён –
Родная прырода.