~~META: title = Леанід Дайнека — Прынясіце кветкі салдатам &keywords = кветкі, салдатам, зорачкам, абеліскам &abstract = Чытаць верш Леаніда Дайнекі "Прынясіце кветкі салдатам" &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Дайнека — Прынясіце кветкі салдатам ====== Адгулі, адгрымелі гарматы.\\ Хмары чорныя адплылі.\\ Прынясіце кветкі салдатам,\\ Што палеглі на нашай зямлі.\\ \\ Пакланіцеся нізка-нізка\\ Тым, хто зведаў агонь і дым,\\ Строгім помнікам, абеліскам,\\ Слаўным зорачкам баявым.\\ \\ Ля салдацкіх магіл памаўчыце...\\ Кожны з мужных салдат збярог\\ Цішыню, і сонца ў блакіце,\\ І сцяжынку на школьны парог. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>вяртанне-дадому-3357]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-пакахай-мяне-салдацік]] * [[ibdc.ped>паклон]] * [[ibdc.ped>просты-рабочы-чалавек]] * [[ibdc.ped>воін-вызваліцель]]