Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-народ

Гэта старая версія дакумента!


Леанід Дайнека — Народ

Проста ў космас імчым
Ці праполваем градкі,
На футболе крычым
Для нервовай разрадкі,
Ладзім новы завод,
Каб там сталь забурліла.
Мы — народ. Мы — народ.
Мы — галоўная сіла.
Косім луг па расе.
Крочым штольняю цеснай.
Помнім, хоць і не ўсе,
Сваіх прадзедаў песні.
Плачам, сціснуўшы рот,
Ля бацькоўскіх магілаў.
Мы — народ. Мы — народ.
Мы — галоўная сіла.
Мы — граніт і метал.
Мы — пяшчота і ласка.
Мы — разгневаны шквал.
Мы — дзіцячая казка.
Мы — алмазная грань.
Зорных дзён узыходы.
Не зблудзі. Не адстань.
Стань часцінкай народа.

Падобныя старонкі

творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-народ.1755963796.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki