~~META: title = Леанід Дайнека — Зімовая элегія &keywords = снег &abstract = Чытаць "Зімовую элегію" Леаніда Дайнекі &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Дайнека — Зімовая элегія ====== Вечар за пазухай поўню трымае,\\ Паказваць скалелай зямлі не хоча.\\ Па дрогкіх рэйках бягуць трамваі,\\ У цемры гараць электрычныя вочы.\\ \\ Снег на зямлю баіцца ўпасці.\\ Пад сінім ільдом халадзее планета.\\ Шчасця няма. Ёсць сум аб шчасці.\\ Хопіць і гэтага для паэта. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/не-кувай-ты-шэрая-зязюля]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-прысніўся-сон]] * [[слоўнік/элегія]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-элегія]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-ой-не-гніце-ветры]]