Гэта старая версія дакумента!
Леанід Дайнека — За крокам крок...
За крокам крок. I дзень за днём.
Усход жыцця. Жыцця змярканне.
Нас паліць стоеным агнём
Вялікай страты прадчуванне.
Дзе той парог апошні, дзе?
Чаму мацнее сум у сэрцы?
Жывем каля магіл людзей
I вечна марым аб бяссмерці.
Адказы на пытанні:
1. Хуткаплыннасць чалавечага жыцця перадае наступны радок верша – «Усход жыцця. Жыцця змярканне». Аўтар падкрэслівае надзвычай хуткую хаду часу. Здаецца мы толькі што адчувалі сябе дзіцёнкам, а вось ужо і самі выхоўваем дзіця, становімся сталымі, а напрыканцы жыцця здзіўляемся, як хутка прыйшло да нас яго змярканне.
2. Пытанні ў творы рытарычныя. Аўтар ставіць іх з мэтай звярнуць увагу чытача на праблему асэнсавання жыцця, надаць тэксту эмацыянальнасць, стварыць ілюзію размовы з чытачом.
3. Чалавек павінен задумвацца аб тым, што час бяжыць вельмі хутка, таму патрэбна любіць і цаніць кожную пражытую хвіліну, напаўняць кожны свой дзень сэнсам існавання, пакінуць пасля сябе нешта значнае.
Падобныя старонкі
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-бяссмерце
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-жывеш-не-вечна-чалавек
- леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з
- алесь-гарун/алесь-гарун-жыццё
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-казкі-жыцця