~~META: title = Леанід Дайнека — За крокам крок... &keywords = жыцця, змярканне, усход, аўтар, хутка, сябе, дзень, крокам, крок &abstract = Чытаць верш Леаніда Дайнекі "За крокам крок..." Адказы на пытанні да верша &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Дайнека — За крокам крок... ====== За крокам крок. I дзень за днём.\\ Усход жыцця. Жыцця змярканне.\\ Нас паліць стоеным агнём\\ Вялікай страты прадчуванне.\\ \\ Дзе той парог апошні, дзе?\\ Чаму мацнее сум у сэрцы?\\ Жывем каля магіл людзей\\ I вечна марым аб бяссмерці. \\ **Адказы на пытанні:**\\ 1. Хуткаплыннасць чалавечага жыцця перадае наступны радок верша – "Усход жыцця. Жыцця змярканне". Аўтар падкрэслівае надзвычай хуткую хаду часу. Здаецца мы толькі што адчувалі сябе дзіцёнкам, а вось ужо і самі выхоўваем дзіця, становімся сталымі, а напрыканцы жыцця здзіўляемся, як хутка прыйшло да нас яго змярканне.\\ 2. Пытанні ў творы [[слоўнік/рытарычныя-фігуры|рытарычныя]]. Аўтар ставіць іх з мэтай звярнуць увагу чытача на праблему асэнсавання жыцця, надаць тэксту эмацыянальнасць, стварыць ілюзію размовы з чытачом.\\ 3. Чалавек павінен задумвацца аб тым, што час бяжыць вельмі хутка, таму патрэбна любіць і цаніць кожную пражытую хвіліну, напаўняць кожны свой дзень сэнсам існавання, пакінуць пасля сябе нешта значнае. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-бяссмерце]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-жывеш-не-вечна-чалавек]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-жыццё]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-казкі-жыцця]]