~~META: title = Леанід Дайнека — Дрыгавічы &keywords = Дайнека, дрыгавічы &abstract = Чытаць верш Леаніда Дайнекі "Дрыгавічы" &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Дайнека — Дрыгавічы ====== //Аляксею Пятрухну// Дрыгавічы — лясныя людзі.\\ Сыны вады. Сыны зары.\\ Шляхоў назад мне больш не будзе —\\ Я тут кідаю якары.\\ Бяжыць рака ў трыснёг зялёны.\\ Бліскоча месяц уначы.\\ То позірк ваш, пагляд бяссонны,\\ Дрыгавічы.\\ На сцежках веку навальнічных\\ Я чую ваш зазыўны кліч,\\ Бо я дзіця лясоў, язычнік,\\ Бо я таксама дрыгавіч.\\ Назло захопніку-забойцу\\ Вы ўмелі родны край любіць,\\ I сеяць хлеб, і ладзіць борці,\\ I на дубовым чоўне плыць.\\ Калі ж было чужынцу мала\\ Зямлі, паветра і вады,\\ Сцяной нязломнай вы ўздымалі\\ Свае чырвоныя шчыты.\\ Дрыгва ваш след не праглынула.\\ Мы чуем вашы галасы,\\ Калі з гарачым свістам, гулам\\ Віхор суровы гне лясы.\\ Калі ж метал зазвоніць строга,\\ Палезе звер у родны кут,\\ Мы вас паклічам на падмогу,\\ I вы адкажаце: «Мы тут!»\\ Няхай удалеч дні імчацца —\\ З крыніцы вашай будзем піць.\\ Бярозка, як дрыгавічанка,\\ Над той крыніцаю стаіць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-вячка-1224-год]] * [[творы/леанід-дайнека/творчасць-леаніда-дайнекі]] * [[творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-жалезныя-жалуды]] * [[творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-меч-князя-вячкі]] * [[творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-след-ваўкалака]]