~~META: title = Леанід Дайнека — Дойлід &keywords = вера, вежа &abstract = Чытаць верш "Дойлід" Леаніда Дайнекі &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Дайнека — Дойлід ====== Як у сваё прызванне вера,\\ Як чысты голас з нематы,\\ Прысніцца Эйфелева вежа\\ Ці ленінградскія масты.\\ І ты, такі усхваляваны,\\ Пад зорным мроістым дажджом\\ Стаіш, як непабудаваны\\ І невядомы людзям дом.\\ За прыгажосцю ў край няблізкі\\ Імчыш. На Марс ляцець гатоў!\\ А пад нагою камень Мінска,\\ Якому тысяча гадоў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-меч-князя-вячкі]] * [[творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-жалезныя-жалуды]] * [[творы/леанід-дайнека/творчасць-леаніда-дайнекі]] * [[творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-след-ваўкалака]] * [[творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-вячка-1224-год]]