~~META: title = Леанід Дайнека — Вітаю працай кожны дзень &keywords = любіць, людзьмі, хочацца, народ, людзей &abstract = Верш Леаніда Дайнекі "Вітаю працай кожны дзень" &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Дайнека — Вітаю працай кожны дзень ====== Вітаю працай кожны дзень\\ І адчуваю, што з гадамі\\ Мне хочацца любіць людзей\\ Усё мацней, усё адданей.\\ \\ Удалеч шлях жыцця вядзе.\\ Бялеюць дні. Чарнеюць ночы.\\ Мне хочацца любіць людзей,\\ Тых, што са мною побач крочаць.\\ \\ З адных крыніц я п’ю ваду,\\ Адно заўжды мне свеціць неба.\\ З людзьмі жыву, з людзьмі іду,\\ І лепшай радасці не трэба.\\ \\ Усе яны – мая радня.\\ І з імі помню я заўсёды:\\ Народ мой вечны, як зямля,\\ Я – зерне у глыбіні народа. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-народ-у-трылогіі-на-ростанях-]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[ibdc.ped>душа-народа]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву]]