творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-беражыце-сшыткі-кніжкі
Гэта старая версія дакумента!
Леанід Дайнека — Беражыце сшыткі, кніжкі!
Каб на кнігі мець паперу,
Лесу шмат ідзе без меры.
– А ці вам, сябры, вядома,
– Як мы лес ратуем дома?
Непатрэбныя паперы
Не выкідваем за дзверы.
І блакнот абы-які
Не парвем мы на шматкі,
Бо на фабрыцы ў машыну
Ідуць яны замест драўніны,
Сшытак спісаны, шпалеры –
Будзе новая папера.
Кніга… Там яшчэ адна –
І не зрэзана сасна.
Са старых газет рулон –
Уцалеў ад згубы клён.
Мы – прыроды вартавыя,
Нам заўжды дапамагай –
Кніжкі ўсе свае старыя
Не выкідвай, а збірай.
Лесу шмат, а ўсё ж – не лішкі…
Беражыце сшыткі, кніжкі.
Падобныя старонкі
- леанід-дайнека/леанід-дайнека-жалезныя-жалуды
- леанід-дайнека/леанід-дайнека-меч-князя-вячкі
- леанід-дайнека/творчасць-леаніда-дайнекі
- леанід-дайнека/леанід-дайнека-вячка-1224-год
- леанід-дайнека/леанід-дайнека-след-ваўкалака
творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-беражыце-сшыткі-кніжкі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1