~~META: title = Леанід Дайнека — Беражыце сшыткі, кніжкі! &keywords = лес, кніжкі, шмат &abstract = Верш Леаніда Дайнекі "Беражыце сшыткі, кніжкі!Верш " &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Дайнека — Беражыце сшыткі, кніжкі! ====== Каб на кнігі мець паперу,\\ Лесу шмат ідзе без меры.\\ – А ці вам, сябры, вядома,\\ – Як мы лес ратуем дома?\\ \\ Непатрэбныя паперы\\ Не выкідваем за дзверы.\\ І блакнот абы-які\\ Не парвем мы на шматкі,\\ \\ Бо на фабрыцы ў машыну\\ Ідуць яны замест драўніны,\\ Сшытак спісаны, шпалеры –\\ Будзе новая папера.\\ \\ Кніга… Там яшчэ адна –\\ І не зрэзана сасна.\\ Са старых газет рулон –\\ Уцалеў ад згубы клён.\\ \\ Мы – прыроды вартавыя,\\ Нам заўжды дапамагай –\\ Кніжкі ўсе свае старыя\\ Не выкідвай, а збірай.\\ \\ Лесу шмат, а ўсё ж – не лішкі…\\ Беражыце сшыткі, кніжкі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-жалезныя-жалуды]] * [[творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-меч-князя-вячкі]] * [[творы/леанід-дайнека/творчасць-леаніда-дайнекі]] * [[творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-вячка-1224-год]] * [[творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-след-ваўкалака]]