творы:леанід-галубовіч:леанід-галубовіч-тварцам-агню
Гэта старая версія дакумента!
Леанід Галубовіч — Тварцам агню
Агонь з нічога не ўзнікае.
Павінна ўсё-ткі штосьці быць,
Што разам з тым агнём знікае,
Калі аблонь агню гарыць.
Павінен творца быць – мы знаем –
Агню, які для нас нямы.
Гарым, ствараючы, згараем
Ды саграваем іншых мы.
А калі сам згарыць тварэц.
Агонь – тварцу таму вянец.
Я ля агню не раз сумеўся,
Не адагрэўшы нават рук…
Няўжо,няўжо ён узгарэўся
Ад болю нейчага і мук?..
Падобныя старонкі
- вянок-санетаў
- санет
- янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-тварцам-агню.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1