~~META: title = Леанід Галубовіч — Тварцам агню &keywords = агонь &abstract = Чытаць санет Леаніда Галубовіча "Тварцам агню" &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Галубовіч — Тварцам агню ====== Агонь з нічога не ўзнікае.\\ Павінна ўсё-ткі штосьці быць,\\ Што разам з тым агнём знікае,\\ Калі аблонь агню гарыць.\\ \\ Павінен творца быць – мы знаем –\\ Агню, які для нас нямы.\\ Гарым, ствараючы, згараем\\ Ды саграваем іншых мы.\\ \\ А калі сам згарыць тварэц.\\ Агонь – тварцу таму вянец.\\ \\ Я ля агню не раз сумеўся,\\ Не адагрэўшы нават рук...\\ Няўжо,няўжо ён узгарэўся\\ Ад болю нейчага і мук?.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[слоўнік/санет]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]]