~~META: title = Леанід Галубовіч — Мова &keywords = Галубовіч, мова &abstract = Чытаць верш "Мова" Леаніда Галубовіча &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Галубовіч — Мова ====== У гадах, якіх не дагукацца,\\ На роднай мове размаўляць\\ Было прывольней і, прызнацца,\\ Не трэ было сябе хаваць,\\ \\ Што беларус, што родам з вёскі,\\ Што ў старане сваёй не госць,\\ Што ў белым свеце адгалоскі\\ Тваёй Айчыны роднай ёсць.\\ \\ Што ёсць Купала, ёсць Дубоўка,\\ Што ёсць Гарэцкі і Чарот,\\ I што равесніца-сяброўка\\ Народнай песняй кругліць рот...\\ \\ Не раз «деревнею» і«лаптем»\\ Смяшылі ў душных гарадах...\\ За ўсё, за ўсё яшчэ заплацім\\ Душой, з якою не ў ладах.\\ \\ А сёння вось і ў роднай вёсцы\\ З радзімай мовай нелады.\\ I ёй ужо не маю моцы\\ Я дагукацца маладых.\\ \\ Загавару. Пайду на споведзь. I ўслед пачую дзіўны зык:\\ «Ишь, образованный какой ведь!\\ Как изучил родной язык!»\\ \\ Не ад былой баліць пасмешкі —\\ Ад гэтай дзікай пахвалы.\\ Ў адну дарогу звесці сцежкі\\ Ў вялікі свет — скрозь свет малы!\\ \\ О, мова! Усе, як магеланы, К табе мы вернемся наўпрост,\\ Каб ты знайсці дапамагла нам\\ I ДОМ, і МАЦІ, і ПАГОСТ... ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/вершаваная-мова]] * [[слоўнік/літаратурная-мова]] * [[слоўнік/аўтарская-мова]] * [[слоўнік/няўласна-простая-мова]] * [[слоўнік/мова-мастацкай-літаратуры]]