~~META: title = Леанід Галубовіч — Людскою разумнаю воляй... &keywords = Галубовіч, людскою, разумнаю, воляй &abstract = Чытаць верш Леаніда Галубовіча "Людскою разумнаю воляй..." &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Галубовіч — Людскою разумнаю воляй... ====== Людскою разумнаю воляй\\ Акрэслены песенны час,\\ I наша адвечная доля\\ Заўсёды залежыць ад нас.\\ \\ Зайздрошчу птушынаму лёсу:\\ На волі, спяваючы, жыць.\\ Як птушкі ў лясах безгалосай,\\ Людзей не шукай без душы.\\ \\ Блакітнае чыстае неба,\\ 3 бярозавым гаем зямля,\\ А больш і нічога не трэба\\ Для светлай душы салаўя.\\ \\ Гармонія правіць Сусветам.\\ I ведама з даўніх часоў:\\ Там больш на Радзіме паэтаў,\\ Дзе больш салаўіных лясоў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/леанід-галубовіч/творчасць-леаніда-галубовіча]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-мова]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-я-раб-паэзіі]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-верш-паэзія]]