~~META: title = Леанід Галубовіч – Зіма. Цвітуць аблокі... &keywords = зіма &abstract = Чытаць верш Леаніда Галубовіча "Зіма. Цвітуць аблокі..." &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Галубовіч – Зіма. Цвітуць аблокі... ====== Зіма. Цвітуць аблокі.\\ Сінее ясны дзень.\\ Сварлівыя сарокі\\ Дзяўбуць свой цёмны цень.\\ \\ Гуляе лёгкі вецер –\\ Ганяе снежны пух.\\ Зіма на белым свеце...\\ Вясна займае дух! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках]] * [[ibdc.ped>зімой-у-лесе]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-снежань]]