Зноў заявіліся гракі. Ад іх чарод чарнее поле. Знікаюць мігам чарвякі У іх галодным цёмным горле. Грак не пяюн, і ўсё ж скажу: Люблю яго за клопат весні, За хлебаробскую душу… А будзе хлеб – і будуць песні.