~~META: title = Леанід Галубовіч — Зноў заявіліся гракі... &keywords = грак &abstract = Чытаць верш Леаніда Галубовіча "Зноў заявіліся гракі..." &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Галубовіч — Зноў заявіліся гракі... ====== Зноў заявіліся гракі.\\ Ад іх чарод чарнее поле.\\ Знікаюць мігам чарвякі\\ У іх галодным цёмным горле.\\ \\ Грак не пяюн, і ўсё ж скажу:\\ Люблю яго за клопат весні,\\ За хлебаробскую душу...\\ А будзе хлеб – і будуць песні. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-грак-будаўнік]] * [[ibdc.ped>першыя-крокі]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-ходзіць-грак-як-аграном]] * [[ibdc.ped>грак]] * [[ibdc.ped>прыблудны-грак]]